top of page

Адукацыйны працэс у ДУА “Туркоўская яслі-сад-сярэдняя школа” ажыццяўляюць 19 педагогаў, тры выхавальнікі дашкольнай адукацыі. 

 

86%  маюць вышэйшую адукацыю;

14% сярэднюю спецыяльную;

32% вышэйшай катэгорыі;

59% першай катэгорыі ;

9% без катэгорыі. (маладыя спецыялісты)

Сярэдні ўзрост настаўнікаў складае 46 гадоў.

Такім чынам, установа адукацыі ў поўнай меры ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі. Асноўную частку педагагічнага калектыву складаюць вопытныя настаўнікі са стажам работы, якія валодаюць высокім прафесійным майстэрствам, маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Адукацыйны ўзровень педагогаў дастаткова высокі. 

 Аналіз рэзультатыўнасці павышэння кваліфікацыі  і атэстацыі педагагічных кадраў.

Вялікае значэнне ва ўстанове адукацыі надаецца павышэнню кваліфікацыі кадраў, накіраванай на ўдасканаленне прафесіяналізму і майстэрства педагагічных кадраў (100% педагогаў, запланаваных на павышэнне кваліфікацыі ў 2017/2018 навучальным годзе прайшлі курсавую падрыхтоўку).

У адпаведнасці з перспектыўным і гадавым планамі павышэння кваліфікацыі, патрэбамі школы ў адпаведнасці з пастаўленымі задачамі, былі вызначаны тэмы для курсавой падрыхтоўкі і курсы: мэтавыя, базавыя, праблемныя. Тры педагогі прайшлі дыстанцыйнае павышэнне кваліфікацыі.

Станоўча адзначана педагогамі, што яны атрымалі патрэбную інфармацыю і гатовы выкарыстоўваць яе ў практыцы педагагічнай дзейнасці.

Згодна графіка аттэстацыі педагагічных кадраў у 2017-2018 навучальным годзе атрымалі вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю   Лапіцкі А.Я. –настаўнік фізічнай культуры і здароўя і Лапіцкая А.В. –настаўнік пачатковых класаў.  Атэстуемыя прадстаўлялі сваё  метадычнае партфоліа, прадставілі сваё педагагічнае крэда, творчыя планы, праблемы і знаходкі. Вынікі:

 Патрэбна адзначыць станоўчую дзейнасць па павышэнню кваліфікацыі і перападрыхтоўцы педагагічных кадраў.

Праблема

Недастаткова актыўная матывацыя настаўнікаў на здачу кваліфікацыйнага экзамена на  вышэйшую катэгорыю.

Шляхі вырашэння:

стварыць умовы для матывацыі настаўнікаў на здачу кваліфікацыйнага экзамена на адпаведнасць вышэйшай катэгорыі.

Згодна загада аб арганізацыі метадычнай работы ў школе працавалі 5 метадычных аб’яднанняў:

МА настаўнікаў матэматычнага цыкла -  кіраўнік Прашкевіч З.Г.

МА настаўнікаў гуманітарна цыкла  - кіраўнік  Станкевіч А.В.

МА настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацелей д/с “Дзяцінства” – кіраўнікУрублеўская Т.М.

Ма класных кіраўнікоў,

МА настаўнік прыродазнаўчага цыклу;

З улікам змен у кадравым саставе на гэты навучальны год мэтазгодна арганізаваць работу 4 МА:
 

МА настаўнікаў прыродазнаўча- матэматычнага цыкла -  кіраўнік Белавус Г.М.

МА настаўнікаў гуманітарна цыкла  - кіраўнік  Станкевіч А.В.

Творчая майстэрня пачатковых класаў і выхавацелей д/с “Дзяцінства” – кіраўнікУрублеўская Т.М.

Ма класных кіраўнікоў,

 

Задачы работы МА:

 Павысіць творчы патэнцыял педагогаў  праз укараненне актыўных адукацыйных форм і метадаў, сучасных інфармацыйных тэхналогій.

 Аптымізаваць вучэбны працэс праз забеспячэнне адукацыйных запатрабаванняў вучняў (факультатыўныя заняткі, заняткі дадатковай адукацыі) праз развіццё даследчай дзейнасці, шляхам правядзення прадметных тыдняў, пазакласных мерапрыемстваў, праз умацаванне матэрыяльнай базы кабінетаў, стварэнне ўмоў бяспечнага здароўезберагальнага асяроддзя.

Мэта ўсіх метадычных аб’яднанняў зводзілася да павышэння прафессйнага майстэрства настаўнікаў, развіцця творчага патэнцыялу педагогаў для падтрымкі высокай матывацыі навучэнцаў у вучэбнай дзейнасці, стварэнне адукацыйнай прасторы як асновы фарміравання ключавых кампетэнцый вучняў, канкурэнтназдольнай асобы, грамадзяніна і патрыёта роднай зямлі.

У лістападзе  2017  года на базе ўстановы адукацыі прайшло пасяджэнне раённага МА намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце,  быў праведзены  фестываль адкрытых урокаў,  падчас правядзення якога педагогі змаглі ўзаеманаведаць заняткі і пазакланыя мерапрыемствы. 

Наведаныя ўрокі былі праведзены на высокім метадычным узроўні, абмеркаваны і прааналізаваны.

Праблемы:

- нізкі ўзровень прадстаўлення  педагагічных дасягненняў настаўнікамі на старонках абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі;

Шляхі рашэння:

1.         Кіраўнікам метадычных аб'яднанняў пры планаванні правядзення  прадметных тыдняў улічваць інтарэсы вучняў, арганізоўваць мерапрыемствы, якія аб'ядноўваюць як адкрытыя ўрокі, так і пазакласныя святы.

2.         Пры правядзенні адкрытых урокаў  працягваць выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій.

3.         Сістэматызаваць работу з вучнямі, якія маюць павышаную матывацыю да вучэбнай дзейнасці.

4.         Падчас правядзення прадметных тыдняў  імкнуцца зрабіць ярчэйшымі і больш змястоўнымі ўсе праводзімыя мерапрыемствы.

 

Задачы метадычнай работы на 2018/2019  навучальны год:

  1. Удасканальваць адукацыйны працэс па вучэбных прадметах з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі, праведзенага Нацыянальным інстытутам адукацыі;

  2. Уключаць настаўнікаў у дзейнасць па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў;

  3. Інфармаваць  педагагічных работнікаў аб нарматыўным прававым, навукова-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах, навінках педагагічнай літаратуры.

УСЛУГИ

Здесь будет удачно смотреться текст о ваших услугах. Используйте эту возможность, чтобы выгодно представить свою компанию клиентам. Объясните, в чем заключается ваше преимущество перед конкурентами.

 

ПРОЕКТЫ

Здесь будет удачно смотреться текст о ваших услугах. Используйте эту возможность, чтобы выгодно представить свою компанию клиентам. Объясните, в чем заключается ваше преимущество перед конкурентами.

КЛИЕНТЫ

Здесь будет удачно смотреться текст о ваших услугах. Используйте эту возможность, чтобы выгодно представить свою компанию клиентам. Объясните, в чем заключается ваше преимущество перед конкурентами.

О НАС

Школьныя гады - дзяцінства і юнацтва - шчаслівая і радасная пара, радасная і хуткаплынная ...

А Школа - працягвае жыць тым жыццём, развіваецца і змяняецца, дыхае, радуе і захоплівае. Хай дыханне школы распаўсюдзіцца на Вас, хай нашы радасці стануць Вашымі, а засмучэнні абыдуць Вас бокам. Мы распавядаем Вам пра нашае школьнае жыццё, аб творчай працы настаўнікаў і вучняў, нашых святах і буднях. 

Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Туркоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа” працуе па праблеме “Удасканаленне асабова-арыентаванага навучання з мэтай забеспячэння сацыялізацыі выпускніка на падставе развіцця крэатыўных кампетэнтнасцей”ў адпаведнасці з патрабаваннямі, вызначанымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Намаганні педагагічнага калектыву накіраваны на стварэнне ўмоў для развіцця дзіцяці  як свабоднай, адказнай, творчай асобы на аснове гуманізацыі навучання і выхавання, выкарыстання інавацыйных тэхналогій, індывідуалізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу. 

Асноўная ўвага надаецца павышэнню якасці адукацыйнага патэнцыялу педагогаў і вучняў за кошт уключэння ў навукова-даследчую, інавацыйную дзейнасць. Гэтаму садзейнічае работа ў розных формах павышэння кваліфікацыі педагогаў, развіццё практычных уменняў і навыкаў вучняў на вучэбных і факультатыўных занятках, удзел настаўнікаў і вучняў у навукова-практычных і Інтэрнэт-канферэнцыях, праблемных семінарах, метадычных фарміраваннях.  Установа адукацыі па выніках работы за 2015 год заняла чацвёртае месца сярод сельскіх устаноў адукацыі ў раёне.

СВЯЖИТЕСЬ С НАМИ

211946    Віцебская вобл.,
Міёрскі р-н, аг. Туркова,
вул. Маладзёжная, 1а,
ДУА "Туркоўская ДС-СШ"

т. +375 (02152) 38149
E-mail: turk_mior@vitebsk.by

Сайт УА: http://sch-turk.vitebsk.by/

Success! Message received.

Контакты

ВІРТУАЛЬНЫ МЕТАДЫЧНЫ КАБІНЕТ ВІТАЕ ВАС!

Педагагічны савет аб ролі вучэбных заняткаў ў фарміраванні здароўя навучэнцаў, павышэнні эфектыўнасці сучаснага ўрока пройдзе ў лістападзе. Педагогі плануюць правядзенне ўрокаў іменна з гэтых пазіцый. Атрымалі памяткі, якія дапамагаюць пры падрыхтоўцы ўрока па гэтай тэме. На педагагічным савеце зробяць самааналіз урока з улікам патрабаванняў памяткі.

Аналіз урока ў  рамках тэматычнага кантролю

«Стварэнне ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя навучэнцаў

і выхаванцаў дашкольнага ўзросту на вучэбных занятках і занятках у прадметнай вобласці”

tabl_analizl.jpg
bottom of page