top of page

НАВІНЫ

У лістападзе прайшоў педагагічны савет з павесткай дня “Аб павышэнні матывацыі да навучання праз практыкаарыентаваную накіраванасць у выкладанні вучэбных прадметаў ва ўмовах абноўленых праграм”.  Працуючы ў групах, МА шукалі з мноства прапанаваных прыёмы, якія працуюць на вызначэнне мэты ўрока, стварэння эмацыянальнага настрою, сітуацыі поспеху. Сістэматызаваўшы тэарэтычныя асновы, прааналізаваўшы вопыт работы   па праблеме матывацыі навучання, рашылі  ўзяць за аснову ў практычнай дзейнасці кожнага педагога і выхавальнікаў дашкольнай адукацыі выпрацаваную схему фарміравання матывацыйнай сферы вучняў і выхаванцаў дашкольнага ўзросту:

- улік узроставых асаблівасцей вучняў і выхаванцаў дашкольнага ўзросту;

- выбар дзеянняў у адпаведнасці з магчымасцямі вучняў;

- выкарыстанне праблемных сітуацый, спрэчак, дыскусій;

- нестандартная форма ўрокаў з выкарыстаннем ІКТ;

- стварэнне сітуацыі поспеху;

- фарміраванне адэкватнай самаацэнкі вучняў;

- стымуляванне вучняў да выбару і самастойнага  выкарыстання розных спосабаў выканання заданняў без страху памыліцца;

- ацэнка дзейнасці вучня не толькі па канчатковаму рэзультату (правільна-няправільна), але і па працэсу яго дасягнення.

Узаеманаведванне ўрокаў атрымала трывалую прапіску ў метадычнай дзейнасці нашай установы адукацыі. Гэта адна з найбольш эфектыўных форм метадычнай работы, якая з’яўляецца дзейсным прыёмам перадачы і прапаганды перадавога педагагічнага вопыту. Педагагі, акрамя ўсяго, вучацца рабіць аналіз і самааналіз урока, рэфлексіруюць сваю педагагічную дзейнасць.

24 лістапада педагогі на 1 ступені навучання паўдзельнічалі на вебінары “Актыўная ацэнка як рэсурс дасягнення новай якасці навучання”. Узнавілі тэарэтычныя веды, атрымалі некаторы вопыт, пазнаёміліся яшчэ з адным педагагічным адрасам і вопытам педагагічнай дзейнасці. Вяла вебінар настаўнік пачатковых класаў г. Жабінкі І.А.Панфіла. Удзельнікі А.В.Лапіцкая, Т.А.Равецкая, Н.Г. Алеська адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі вебінара, метадычную гараматнасць дакладчыка. Была выказана думка аб працягу работы ў падобным фармаце.

bottom of page